Спартсменам з Беларусі і Расіі ў Парыжы не рады — мэр сталіцы
Парыж
Спартсменам з Беларусі і Расіі ў Парыжы не рады. Пра гэта сказала мэр французскай сталіцы Ан Ідальга.
— Я хачу сказаць расійскім і беларускім атлетам, што ім не будуць рады ў Парыжы. Разам з тым хачу сказаць спартсменам з Украіны, што іх мы будзем падтрымліваць з усіх сіл, — цытуе чыноўніцу Le Monde.
Зборныя Расіі і Беларусі не будуць дапушчаныя сёлета да алімпійскіх гульняў. У нейтральным статусе маюць шанец выступіць індывідуальныя спартсмены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.