Спартыўны арбітраж адхіліў расійскіх лёгкаатлетаў ад Алімпіяды

Спартыўны арбітраж адхіліў расійскіх лёгкаатлетаў ад Алімпіяды

Расіі не ўдалося аспрэчыць адхіленне сваіх лёгкаатлетаў ад міжнародных спаборніцтваў. Спартыўны арбітражны суд (СAS) у Лазане адхіліў пазоў Алімпійскага камітэта Расіі да Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF), перадае Бі-Бі-Сі.

Такім чынам, лёгкаатлеты Расіі не змогуць сёлета выступіць на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

68 расійскіх спартоўцаў прасілі дапусціць іх да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях. Пасля допінгавага скандалу ў лістападзе 2015 года IAAF адхіліла расійскую федэрацыю лёгкай атлетыкі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Сёлета ў чэрвені міжнародная арганізацыя пацвердзіла сваё рашэнне.

Суд у Лазане падтрымаў рашэнне IAAF.

У Крамлі заявілі, што шкадуюць аб прынятым судом рашэнні. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што расійскім ведамствам яшчэ трэба прааналізаваць яго. На яго думку, непрымальна весці гутарку пра калектыўную адказнасць і караць спартоўцаў, не замяшаных у допінг-скандалах.

Генсакратар Спартыўнага арбітражнага суда Мацье Рыб заявіў, што Алімпійскі камітэт Расіі можа аспрэчыць рашэнне CAS ў Швейцарскім федэральным судзе.

Апошняе слова наконт удзелу расійскіх лёгкаатлетаў у Алімпіядзе застанецца за Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі