Спецдакладчык Еўрапарламента: змагаецца мінулае і будучыня Беларусі

Спецдакладчык Еўрапарламента: змагаецца мінулае і будучыня Беларусі

Спецдакладчык Еўрапарламента па Беларусі, літоўскі палітык Пятрас Аўштравічус ў стрыме YouTube-канала ZUBR Media заявіў, што сёння "гістарычны час". Ён перакананы, што на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня вырашаецца лёс нашай краіны.

"Цяпер мы бачым, што змагаецца мінулае і будучыня Беларусі, — кажа Аўштравічус. — Што ёсць магчымасць павярнуць справы зусім інакш: стаць еўрапейскай краінай з адкрытым грамадствам, з эканомікай, якая развіваецца, з нармальнымі дачыненнямі з суседзямі. Пракласці новы шлях адносін з Еўропай, а не глядзець на адну краіну, якая ўвесь час ці нафту прадае танней, ці на газ цану падымае, гледзячы на інтарэсы гэтай краіны".

Пятрас Аўштравічус заявіў, што гэты "гістарычны момант" вымушае дэмакратаў у Літве і Еўропе "сказаць сваё слова, не быць абыякавымі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі