Спецназ атакаваў пратэстоўцаў на Грушэўскага (онлайн-трансляцыя)

Пасля 9-й гадзіны паводле беларускага часу спецназ пайшоў у атаку на пратэстоўцаў на вуліцы Грушэўскага. Была разабраная барыкада, пасля чаго спецназаўцы пагналі людзей, якіх заставалася некалькі соцень чалавек. Былі затрыманыя некалькі чалавек, іх збівалі. Шмат людзей было паранена.

Людзі перагрупаваліся каля гатэля "Дняпро" і пайшлі ў контратаку. "Беркут" і байцы ўнутраных войскаў адступілі на ранейшыя пазіцыі, барыкада ўжо разабраная. Сярод пратэстоўцаў каля 1000 чалавек, інфармуе espreso.tv.

Міліцыя папярэджвае прысутных людзей пра крымінальную адказнасць за ўдзел у "масавых беспарадках".



Нагадаем, сёння стала вядома пра дзве ахвяры сутыкненняў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі