"Спіс пераможцаў" парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 11 верасня

"Спіс пераможцаў" парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 11 верасня

11 жніўня выбаркамы скончылі рэгістрацыю кандыдатаў на выбары ў парламент, якія пройдуць 11 верасня. На сайце ЦВК ужо з'явіліся спісы шчасліўчыкаў. Карыстаючыся пачуццём прафесійнай інтуіцыі, а таксама метадам варажбы на ранішняй кававай гушчы і картах таро Еўрарадыё за месяц да дня галасавання склала свой спіс пераможцаў і, адпаведна, будучых дэпутатаў.

Тое самае мы рабілі перад мінулымі выбарамі ў парламент, у 2012 годзе. Тады прагноз Еўрарадыё спраўдзіўся на 94%. Ці атрымаецца палепшыць яго сёлета, даведаемся праз месяц.

"Спіс пераможцаў" парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 11 верасня
Авальная заля беларускага парламента.

Брэсцкая вобласць

Брэсцкая-заходняя №1 — Алена Яршова, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста.

Брэсцкая-цэнтральная №2 — Валянцін Мілашэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Брэсцкая-ўсходняя №3 — Анатоль Дашко, галоўны ўрач Брэсцкага абласнога радзільнага дома.

Брэсцкая-памежная №4 — Уладзімір Базанаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Баранавіцкая-заходняя №5 — Вольга Палітыка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Баранавіцкая-ўсходняя №6 — Таццяна Якубовіч, першы прарэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Баранавіцкая-сельская №7 — Леанід Цупрык, намеснік кіраўніка Брэсцкага аблвыканкама.

Белавежская №8 — Жанна Стаціўка, намеснік старшыні камітэта працы Брэсцкага аблвыканкама.

Бярозаўская №9 — Леанід Качына, галоўны інжынер Бярозаўскага сыраробнага камбіната.

Днепра-Бугская №10 — Юрый Дарагакупец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Івацэвіцкая №11 — Анатоль Ткачук, старшыня Івацэвіцкага райвыканкама.

Кобрынская №12 — Васіль Дземідовіч, дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.

Лунінецкая №13 — Юрый Сушко, кіраўнік гранітнага кар'ера "Мікашэвічы".

Пінская-гарадская №14 — Ігар Колб, дырэктар гімназіі №13 Пінска.

Пінская-сельская №15 — Іван Рабкавец, дырэктар Пінскага аўтобуснага парка.

Столінская №16 — Аляксандр Бабаловіч, начальнік філіяла Брэстаблдарбуда.

 

Віцебская вобласць

Віцебская-горкаўская №17 — Таццяна Старынская, дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Віцебска.

Віцебская-чкалаўская №18 — Сяргей Занько, загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта.

Віцебская-чыгуначная №19 — Васіль Чакан, старшыня Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах МНС Беларусі.

Віцебская-кастрычніцкая №20 — Аляксандр Цацоха, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Гарадоцкая №21 — Віктар Міраш, першы намеснік генеральнага дырэктара Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі.

Докшыцкая №22 — Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Лепельская №23 — Ігар Мартынаў, ваенны камісар Віцебскай вобласці.

Наваполацкая №24 — Вадзім Дзевятоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Аршанская гарадская №25 — Людміла Дабрыніна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Аршанская-дняпроўская №26 — начальнік лакаматыўнага дэпо Оршы.

Полацкая гарадская №27 — Наталля Гуйвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Полацкая сельская №28 — Андрэй Юніцын, начальнік ПОлацкага занальнага вузла электрасувязі.

Пастаўская №29 — Сяргей Замчонак, дырэктар прадпрыемства "Паставымэбля".

Сенненская №30 — Анатоль Лукашоў, старшыня Дубровенскага райвыканкама.

 

Гомельская вобласць

Гомельская-юбілейная №31 — Іван Корж, дырэктар Інстытута нацыянальнай бяспекі.

Гомельская-сельмашаўская №32 — Віталь Шылаў, намеснік дырэктара Гомельскага завода ліцця і нармалей.

Гомельская-цэнтральная №33 — Алег Леўшуноў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Гомельская-савецкая №34 — Павел Ждановіч, дырэктар Гомельскага абласнога музея баявой славы.

Гомельская-прамысловая №35 — Дзмітрый Гурскі, намеснік дырэктара Гомельскага домабудаўнічага камбіната.

Гомельская-навабеліцкая №36 — Алена Астапюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Гомельская-сельская №37 — Ала Навумчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Буда-Кашалёўская №38 — Мікалай Васількоў, старшыня ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама.

Жыткавіцкая №39 — Ірына Каралевіч, прарэктар Мазырскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Жлобінская №40 — Вячаслаў Дзячэнка, галоўны спецыяліст па сталеплавільнай вытворчасці Беларускага металургічнага завода.

Калінкавіцкая №41 — Яўген Адаменка, старшыня Мазырскага райвыканкама.

Мазырская №42 — Мікалай Расоха, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Палеская №43 — Леанід Пісанік, старшыня Ельскага райвыканкама.

Рэчыцкая №44 — Баляслаў Пірштук, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Рагачоўская №45 — Уладзіслаў Шчэпаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Светлагорская №46 — Галіна Філіповіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Хойніцкая №47 — Святлана Чакан, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

 

Гродзенская вобласць

Ваўкавыская №48 — Сягоднік Аляксандр, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Гродзенская-Занёманская №49 — Сяргей Пацэвіч, кіраўнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Гродзенскага аблвыканкама.

Гродзенская-Кастрычніцкая №50 — Віктар Русак, кіраўнік аддзела сацыяльнага развіцця "ГроднаАЗОТ".

Гродзенская-Цэнтральная №51 — Лілія Кір'як, дырэктар школы №31.

Гродзенская-Ленінская №52 — Тамара Даўгашэй, галоўны урач "Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра".

Гродзенская-сельская №53 — Сяргей Літвін, дырэктар Скідзельскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

Іўеўская №54 — Аляксандр Маркевіч, камандзір вайсковай часткі 2044.

Лідская №55 — Андрэй Навумовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Дзятлаўская №56 — Валянцін Міхневіч, першы намеснік міністра унутраных спраў (яшчэ ёсць пракурор)

Навагрудская №57 — Вольга Папко, дырэктар замкавага комплексу "Мір".

Слонімская №58 — Ала Сопікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Смаргонская №59 — Адам Кавалько, старшыня Астравецкага райвыканкама.

Шчучынская №60 — Валерый Саўко, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў.

 

Мінская вобласць

Бярэзінская №61 — Пётр Атрошчанка, намеснік кіраўніка упраўлення КДБ па Мінску.

Барысаўская-гарадская №62 — Васіль Бараннік, дырэктар прадпрыемства "Горадабудаўнік".

Барысаўская-сельская №63 — Тамара Красоўская, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Жодзінская №64 — Дзмітрый Заблоцкі, намеснік галоўнага дырэктара БелАЗ.

Пухавіцкая №65 — Валерый Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Капыльская №66 — Людміла Ніжэвіч, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Слуцкая №67 — Валянціна Ражанец, галоўны рэдактар газеты "Слуцкі край".

Салігорская-абласная №68 — Андрэй Рыбак, намеснік дырэктара "Беларуськалій".

Салігорская-сельская №69 — Юлія Мурына, дырэктар "Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва".

Стаўбцоўская №70 — Наталля Маслоўская, дырэктар Навасёлкаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — сярэдняя школа.

Дзяржынская №71 — Юрый Лобач, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Дарбудіндустрыя".

Маладзечанская-Гарадская №72 — Людміла Канановіч, намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама.

Маладзечанская-сельская №73 — Іван Маркевіч, кіраўнік справамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Вілейская №74 — Наталля Жыбуль, дырэктар вілейскай гімназіі №1 "Логас".

Лагойская № 75 — Пётр Вабішчэвіч, старшыня Лагойскага раённага савета дэпутатаў.

Сеніцкая №76 — Васіль Заднепраны, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Заслаўская №77 — Валянціна Курасевіч, загадчыца кардыялагічнага аддзялення 2-ой клінічнай бальніцы Мінска.

 

Магілёўская вобласць

Бабруйская-ленінская №78 — Ірына Рынейская, кіраўнік упраўлення адукацыі Бабруйскага гарвыканкама.

Бабруйская-першамайская №79 — Віталь Уласевіч, начальнік зборачнага цэха "Бешыны".

Бабруйская сельская №80 — Ігар Кананчук, дырэктар прадпрыемства "Бабуліна крынка".

Быхаўская №81 — Таццяна Кананчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Горацкая №82 — Алена Колеснева, прарэктар Горацкай сяльгасакадэміі.

Крычаўская №83 — Таццяна Марачкава, старшыня Крычаўскага раённага савета дэпутатаў.

Магілёўская-ленінская №84 — Ігар Марзалюк, загадчык кафедры археалогіі Магілёўскага ўніверсітэта.

Магілёўская-цэнтральная №85 — Аляксандр Старавойтаў, галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі.

Магілёўская-кастрычніцкая № 86 — Вольга Петрашова, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Магілёўская-прамысловая №87 — Пётр Салаў'ёў, галоўны інжынер "Магілёўхімвалакна".

Магілёўская-сельская №88 — Наталля Тарасенка, намеснік дырэктара Кадзінскай сярэдняй школы.

Асіповіцкая №89 — Мікалай Калтуноў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Шклоўская №90 — Дзмітрый Гобараў, памочнік кіраўніка краіны.

 

Мінск

Шабаноўская №91 — Аксана Няхайчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Аўтазаводская №92 — Валерый Курсевіч, дырэктар рысорнага завода МАЗ.

Васняцоўская №93 — Валерый Барадзеня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Свіслацкая №94 — Валерый Варанецкі, пасол Беларусі ў Аўстрыі і Харватыі.

Купалаўская №95 — Таццяна Сайганава, намеснік дырэктара "Камунаркі".

Чкалаўская №96 — Наталля Клімовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Кастрычніцкая №97 — Аляксандр Дрожжа — начальнік станцыі Мінск-Пасажырскі.

Паўднёва-заходняя №98 — Ігар Камароўскі, дырэктар Мінскага вагонарамонтнага завода.

Грушаўская №99 — Людміла Макарына-Кібак, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра оталарынгалогіі.

Ясенінская №100 — Аксана Гайдук, намеснік дырэктара Гаррэмаўтадара Мінгарвыканкама.

Сухараўская №101 — Ганна Старавойтава, дырэктар гімназіі №31.

Каменнагорская №102 — Людміла Кубракова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Дамброўская №103 — Віталь Місявец, старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі "Белая Русь".

Кальварыйская №104 — Міхаіл Мілаванаў, дырэктар Музея гісторыі горада Мінска.

Старавіленская №105 — Ірына Дарафеева, загадчыца кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Коласаўская №106 — Дзмітрый Шаўцоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Усходняя №107 — Аляксей Сокал, намеснік дырэктара ЦУМа.

Каліноўская №108 — Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута гісторыі НАН РБ.

Уруцкая № 109 — Сяргей Бобрыкаў, кіраўнік Вайсковай акадэміі РБ.

Партызанская №110 — Лада Захарава, дырэктар гімназіі №5 Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі