Справу гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай перадалі ў суд
Ларыса Шчыракова / @viasnaHomel
Справу гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай перадалі ў суд, паведамляюць праваабаронцы. Дата суда пакуль не прызначаная. Нагадаем, Шчырыкаву затрымалі ў снежні 2022 года. Паводле звестак праваабаронцаў, яе абвінавацілі ў "дыскрэдытацыі Беларусі" (арт.369-1 Крымінальнага кодэкса). Ёй можа пагражаць да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Калі яе затрымалі, яе сын Святаслаў трапіў у прытулак. Сваякам Ларысы хлопца не аддалі, сказалі, што перададуць толькі бацьку. Бацька Святаслава жыве ў расійскім Новасібірску. Але ён прыехаў у Гомель, каб забраць сына з прытулка.
Ларыса Шчыракова раней супрацоўнічала з шэрагам недзяржаўных СМІ, але з 2021 года пакінула прафесію журналіста і занялася этнафотасетамі: фатаграфавала людзей у народных касцюмах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.