Справу “зніклых палітыкаў” хочуць пахаваць у архіве?
Расследаванне спраў “зніклых палітыкаў” прыпыненае. Прычына — немагчымасць “выявіць асобу, якую можна прыцягнуць у якасці абвінавачанага”. Паведамленне аб спыненні расследавання атрымалі 31 студзеня сваякі зніклых у 1999 годзе экс-міністра унутраных спраў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.
Ці азначае гэта прыпыненне, што справу хочуць адправіць у архіў? Чаму цягам 19 гадоў следчыя не могуць паставіць кропку ў справе “зніклых палітыкаў”? Каму маглі “перайсці дарогу” Захаранка, Ганчар і Красоўскі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
У студыі Еўрарадыё былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.