Стала вядома абвінавачанне, якое выстаўляюць "саўдзельнікам" Ціханоўскага
Затрыманаму разам з Сяргеем Ціханоўскім Вяргілію Ушаку выставілі абвінавачанне ў арганізацыі групавых дзенняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміла яго нявеста.
Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэксу — да трох гадоў пазбаўлення волі.
Можна меркаваць, што такое ж абвінавачанне выставяць Сяргею Ціханоўскаму і астатнім, каго затрымалі разам з ім.
Як паведамляла Еўрарадыё, 8 чарэвеня Ціханоўскаму вытсавілі абвінавачанне, але сутнасць не паведамілі ні сваякам, ні адвакату.
Ціханоўскага і яшчэ дзевяць чалавек затрымалі на выбарчым пікеце ў Гродне 29 траўня пасля правакацыі. Пасля гэтага сілавікі па ўсё краіне затрымлівалі каманду канала "Краіна для жыцця" і тых, хто здымаўся ў стрымах Ціханоўскага. У многіх прайшлі ператрусы.
Ператрус адбыўся таксама на сямейным лецішчы Ціханоўскіх. Толькі трэці запар ператрус выявіў за канапай на лецішчы пакет, у якім было 900 тысяч долараў. Першыя дзве групы не знайшлі нічога.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.