Стала вядома, калі пачнецца суд над Анджэем Пачобутам

Анджэй Пачобут / фота з Facebook
Анджэй Пачобут / фота з Facebook

Суд над журналістам з Гродна і палітвязнем Анджэем Пачобутам пачнецца 28 лістапада. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Справу будуць разглядаць у Гродзенскім абласным судзе. Суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Журналіста абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК — распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК РБ) і заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК). Падставай для распачынання крымінальнай справы сталі выступы Пачобута ў СМІ, дзе ён, у прыватнасці, назваў напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе агрэсіяй.

Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Перад гэтым у яго дома правялі ператрус. Адначасова з ім былі затрыманыя і іншыя польскія актывісты. Траіх затрыманых адпусцілі пазней, пасля таго, як яны пагадзіліся выехаць у Польшчу. Увесну гэтага года пад хатні арышт перавялі старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс. За кратамі застаецца Анджэй Пачобут. Пачобуту прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адмовіўся. У кастрычніку гэтага года КДБ дадаў журналіста ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі