Стала вядома, калі ў Мінску можа падаражаць праезд у грамадскім транспарце
Стала вядома, калі ў Мінску можа падаражаць праезд у грамадскім транспарце. Мяркуецца, што з 1 ліпеня 2018-га цана талона вырасце да 65 капеек, а кошт жэтона ў метро — да 70 капеек. Пра такія планы распавёў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Аляксей Афанасьеў. Ён выступаў на пасяджэнні выканкама падчас разгляду бюджэту на наступны год, інфармуе БЕЛТА.
Паводле слоў Афанасьева, у наступным годзе для Мінска купяць 300 аўтобусаў, 60 электробусаў (на ўмовах лізінгу) і адзін цягнік з чатырох вагонаў для метро.
Як паведамляла Еўрарадыё, праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражаў з 1 лістапада на 5 капеек. На сённяшні дзень талон на адну паездку каштуе 60 капеек, жэтон у метро — 65 капеек.