Стала вядома пра другі інцыдэнт з верталётам падчас вучэнняў "Захад-2017"

Стала вядома пра другі інцыдэнт з верталётам падчас вучэнняў "Захад-2017"

Верталёт Ка-52 ("Алігатар"), які на беларуска-расійскіх вайсковых вучэннях "Захад-2017" зрабіў стрэл у бок гледачоў, адзначыўся яшчэ адным інцыдэнтам. Пасля пасадкі на аэрадроме Пушкін ён зрабіў стрэл у бок склада, паведамляе РБК са спасылкай на дзве крыніцы.

Раней паведамлялася, што 16 верасня каля 14-й гадзіны ў Ленінградскай вобласці верталёт Ка-52 даў залп у бок гледачоў. Паводле звестак СМІ, пры ўключэнні галоўнага выключальніка ўзбраення адбыўся самаадвольны пуск некіравальнай авіяцыйнай ракеты С-8. Пасля гэтага пілот змяніў курс і вярнуўся на базу. Пры незапланаваным пуску ракеты тры чалавекі атрымалі раненні. Мінабароны Расіі пацвердзіла пуск ракеты з верталёта Ка-52, але заявіла, што гэта "адбылося ў іншы перыяд часу". 

Другі інцыдэнт з гэтым самым верталётам адбыўся ў 17.12 паводле маскоўскага часу, пасля яго прызямлення. Пілоты сышлі з верталёта, а два тэхнічныя спецыялісты прыйшлі правесці пасляпалётны тэхагляд. Першы правяраў верталёт на прадмет пашкоджанняў, другі займаўся тэхнічным абслугоўваннем ўзбраення.

Другі спецыяліст мусіў адкрыць затвор гарматы, а потым зрабіць кантрольны спуск. Але тэхнік забыўся праверыць затвор і адразу націснуў на кнопку электраспуску. "Калі б усё было выканана паводле інструкцыі, снарад бы проста зваліўся побач з машынай. А тут ён застаўся ў ствале. У выніку адбыўся стрэл, які разбіў складское памяшканне", — распавяла агенцтву РБК ананімная крыніца. Гэты стрэл адбыўся 30-міліметровым снарадам. З-за стрэлу адна сцяна склада была часткова разбураная, ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі