Стала вядома, у якіх вадаёмах Беларусі нельга купацца
Большасць пляжаў, што патрапілі пад забарону, знаходзяцца ў Магілёўскай вобласці / vmogileve.by
Напярэдадні гарачых выходных санітарна-эпідэміялагічная служба абследавала 329 зон рэкрэацыі. Спецыялісты ўзялі 806 проб вады.
Купацца і займацца воднымі відамі спорту забаранілі на чатырох пляжах, і ўсе яны — у Магілёўскай вобласці. Гаворка ідзе пра наступныя месцы:
- пляж на Грабянёўскім вадасховішчы Магілёва;
- гарадскі пляж на р. Дняпро Магілёва;
- пляж на Пячэрскім вадасховішчы Магілёва;
- пляж на р. Дняпро аг. Палыкавічы Магілёўскага раёна.
На гарадскім пляжы ў парку культуры і адпачынку “Прыдняпроўскі” у Жлобіне, Гомельская вобласць, эпідэміёлагі вырашылі прыпыніць купанне, але дазволілі воднымя віды спорту.
Яшчэ на трох беларускіх пляжах эпідэміёлагі вырашылі абмежаваць купанне для дзяцей. Гаворка ідзе пра пляж “Цэнтральны” на правым і левым беразе ракі Мухавец у Брэсце, цэнтральны пляж возера Олтушскае ў Брэсцкай вобласці і пляж на Вільчыцкім вадасховішчы ў Магілёўскім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.