Стала вядома, у якой вобласці зарэгістравалі ўспышку гепатыту А
Гродзенская інфекцыйная лякарня
Успышку гепатыту А зафіксавалі ў Гродзенскай вобласці, паведамляе тэлеканал СТБ.
Менш чым за месяц у інфекцыйную бальніцу звярнуліся 15 пацыентаў. У дакавідны час такіх пацыентаў было не больш, як шэсць за год.
Паведамляецца, што сярод хворых ёсць як дарослыя, так і дзеці — ад 8 да 65 гадоў. Пражываюць яны ў розных раёнах вобласці. Эпідэміялагічнае расследаванне не выявіла сувязь паміж хворымі. Не знайшлі і нулявога пацыента. Гэта сведчыць пра тое, што ачаг захворвання не ў гэтым рэгіёне. Не выключана, што інфекцыю маглі завезці беларускія турысты, якія вярнуліся з адпачынку з-за мяжы, альбо замежнікі, якія прыехалі ў Беларусь.
Паведамляецца, што на сёння чатыры пацыенты ўжо выпісаныя дадому.
Пра выпадкі гепатыту А, завезеныя з Беларусі, першай паведаміла Латвія. Пазней успышку хваробы прызнала і Мінздароўя Беларусі. Паведамлялася, што асноўная колькасць хворых — дарослыя людзі ад 18 да 39 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.