Стала вядома, як будзе працаваць грамадскі транспарт Мінска 4-7 лістапада
Стала вядома, як будзе працаваць грамадскі транспарт Мінска 4-7 лістапада. Змены адбыліся ў сувязі з пераносам працоўных дзён.
У суботу, 4 лістапада, аўтобусны, тралейбусны і трамвайны транспарт будзе курсіраваць па графіку працоўнага дня. 5 лістапада аўтобусныя і тралейбусныя маршруты будуць хадзіць па графіку суботняга дня, а трамвайныя — па графіку выхаднога дня. У панядзелак і аўторак, 6 і 7 лістапада, аўтобусы і тралейбусы будуць працаваць як у нядзелю, а трамваі — па графіку выхадных дзён, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”.
БЕЛТА паведамляе, што змены адбыліся і ў графіку працы сталічнага метро. 4 лістапада цягнікі будуць курсіраваць паводле графіку працоўнага дня, а 5, 6 і 7 лістапада — паводле графіку нядзелі.