Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, у якім былі ахвяры
Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, у якім былі ахвяры. Як інфармавала Еўрарадыё, раніцай 17 студзеня на аб’язной аўтадарозе (Р-99 Береставіца — Баранавічы) адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля “Hyundai Solaris” і грузавіка ”Volvo”. Загінулі двое пасажыраў першай машыны, кіроўца і яшчэ адзін пасажыр былі шпіталізаваныя.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, 35-гадовы кіроўца легкавіка не саўладаў з кіраваннем і машына выехала на сустрэчную паласу руху. Там і адбылося сутыкненне з фурай (ёй кіраваў 54-гадовы кіроўца), якая ехала насустрач “Hyundai”. Загінулым пасажырам легкавіка было 61 і 42 гады.
Крымінальную справу распачалі па факце парушэння правіл дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб.