Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі журналіста Аляксандра Ганісеўскага

Як піша партал "Медыя-Палессе", следчыя не выявілі на целе Ганісеўскага слядоў гвалтоўнай смерці. Папярэдняя прычына смерці — утапленне, кажа следчы Лунінецкага райаддзела Следчага камітэта Мікалай Швед. Канчатковыя вынікі судова-медыцынскай экспертызы будуць вядомыя на працягу месяца. Пры загінулым знайшлі ключы ад кватэры і пяць тысяч рублёў.



Па звестках інтэрнэт-рэсурсу, Ганісеўскі прыехаў у Мікашэвічы да бацькоў на навагоднія святы. Як паведамляла Еўрарадыё, 28 снежня ён выйшаў на вуліцу без дакументаў і тэлефона і не вярнуўся.



Штучны вадаём, дзе знайшлі цела Ганісеўскага, знаходзіцца прыкладна за пяць кіламетраў ад дома, дзе жыве яго сям'я.



Журналіст вёў блог на радыёстанцыі "Эхо Москвы". Ганісеўскі не жанаты, у Мікашэвічы прыязджаў вельмі рэдка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі