Сталі вядомыя сапернікі беларускіх баскетбалістаў у адборы на чэмпіянат свету

Сталі вядомыя сапернікі беларускіх баскетбалістаў у адборы на чэмпіянат свету

Сталі вядомыя сапернікі мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету 2019 года ў Кітаі. Паводле лёсавання, якое у чацвер прайшло ў Мюнхене ў штаб-кватэры Міжнароднай федэрацыі баскетбола, наша каманда трапіла ў групу “А”. 23 лістапада беларусы згуляюць у стартавым матчы ў гасцях са Славеніяй. Першы матч у Мінску пройдзе 26 лістапада, зборная Беларусі згуляе з Чарнагорыяй. Іншыя чатыры паядынкі прызначаны на 2018 год. 23 лютага беларусы прымуць іспанцаў, 26 лютага — славенцаў. 28 чэрвеня беларуская зборная зноў згуляе з Чарнагорыяй, але ўжо ў гасцях. Апошні матч прызначаны на 1 ліпеня, у гэты дзень згуляюць іспанцы і беларусы.

У наступны раўнд кваліфікацыі выйдуць тры лепшыя зборныя групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі