Сталі вядомыя сапернікі беларускіх гандбалістаў у кваліфікацыі чэмпіянату свету
Сталі вядомыя сапернікі мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе у кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года. 16 чэрвеня ў Вене прайшло лёсаванне. Разам з дружынай Юрыя Шаўцова ў шостую групу трапілі зборныя Нарвегіі, Латвіі і Італіі. Фаварыты — нарвежцы. "Сур'ёзны, добры, цікавы сапернік", — кажа пра іх Шаўцоў у каментары "Прессболу".
Фінальная частка чэмпіянату свету па гандболе пройдзе ў Славакіі і Венгрыі. У ёй возьмуць удзел 24 зборныя — 20 каманд, якія зоймуць у групах першае і другое месцы, 4 лепшыя каманды сярод тых, хто будзе трэцім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.