Стан дыпламата, параненага ў Турцыі, палепшаў

Стан дыпламата, параненага ў Турцыі, палепшаў

Стан дарадцы па адміністрацыйных пытаннях беларускай амбасады ў Турцыі Аляксандра Паганшава палепшыўся, ён чакае пераводу з рэанімацыі. Пра гэта парталу TUT.by распавёў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Па яго словах, дыпламат знаходзіцца ў прытомнасці. "Дазволеныя спатканні з сям'ёй. На днях яго наведае амбасадар Беларусі ў Турцыі. Чакаем, што сёння ён ужо будзе пераведзены з рэанімацыі. Лячэнне працягваецца і, як прагназуецца, зойме працяглы час", — падзяліўся падрабязнасцямі афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Як паведамлялася раней, у Анкары 24 ліпеня турэцкі палкоўнік у адстаўцы некалькі разоў стрэліў у дарадцу беларускай амбасады Аляксандра Паганшава, калі той вяртаўся дадому з дзіцем. Пасля гэтага нападнік застрэліўся сам. Паводле некаторых звестак, ён быў псіхічна неўраўнаважаным і стаяў на ўліку ў медыцынскай установе. 

Дыпламату экстрана зрабілі аперацыю. Пакуль што ён знаходзіцца ў рэанімацыі. 

Амбасадар Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных паведаміў, што дыпламат і нападнік жылі ў адным доме, але на розных паверхах. 

Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў, што ў нападзе няма палітычнага падтэксту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі