Стан мужчыны, які падпаліў сябе на Кастрычніцкай у Мінску, стабільна цяжкі

Стан мужчыны, які падпаліў сябе на Кастрычніцкай у Мінску, стабільна цяжкі

Мужчына, які падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, усё яшчэ знаходзіцца ў рэанімацыі апёкавага аддзялення Гарадской клінічнай лякарні хуткай дапамогі. Яго стан стабільна цяжкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Вольга Шульпіна.

Шульпіна: “На ўчора яго стан быў стабільна цяжкі. У апёкавай рэанімацыі ён. Лекары робяць усё, каб захаваць яму жыццё”.

Следчы камітэт працягвае праверку па факце здарэння.

Як паведамляла Еўрарадыё, 28 красавіка 56-гадовы мужчына падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы. Ён атрымаў моцныя апёкі цела. На месцы была знойдзеная перадсмяротная запіска, што дало падставу меркаваць пра спробу суіцыду. Мужчына развёўся з жонкай і яму не давалі магчымасці бачыцца з дзіцём столькі, колькі ён хацеў. А зварот у Вярхоўны суд і ў Адміністрацыю прэзідэнта нічога не даў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі