Станцыю метро "Малінаўка" ў Мінску плануюць адкрыць на наступным тыдні
Пра гэта паведаміў начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун.
Зараз на пабудаваным участку метро праходзіць абкатка, паведамляе БЕЛТА. У яе працэсе выяўляюцца дробныя дэфекты.
З адкрыццём станцыі ў працу ўключацца яшчэ пяць цягнікоў па пяць вагонаў, дадаткова закупленых Мінскім метрапалітэнам.
Станцыя метро "Малінаўка" пабудаваная на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна побач з мікрараёнамі Малінаўка і Брылевічы.
Першапачаткова абвяшчалася, што яе адкрыюць у лістападзе 2013 года. Потым адкрыццё перанеслі на пачатак траўня 2014-га. І апошні перанос адбыўся на пачатак чэрвеня.
Фота — minsknews.by