Старшыня БТ Давыдзька: Прыпыненне дзеяння санкцый мне не падабаецца

Старшыня БТ Давыдзька: Прыпыненне дзеяння санкцый мне не падабаецца

На чатыры месяцы ЕС прыпыніў дзеянне санкцый у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Ці паедуць пасадоўцы паглядзець свет у ЕС?

Старшыня “Белтэлерадыёкампаніі” Генадзь Давыдзька заўважае, што такая акалічнасць, як прыпыненне санкцый, а не іх поўнае зняцце, выклікае не надта прыемныя адчуванні.

Старшыня БТ Давыдзька: Прыпыненне дзеяння санкцый мне не падабаецца

“Тое, што санкцыі прыпынілі, а не знялі, гэта такое палавінчатае рашэнне. Як у каханні бывае ― я цябе кахаю, але толькі ў выпадку, калі ты навучышся праць ці варыць нешта. Прыпыненне санкцый мне не падабаецца. Прыпыненне санкцый ― гэта добра для беларускіх арганізацый, для вядзення бізнэсу. А што тычыцца эмацыйнага складніка ― гэта вельмі непрыемна. І я не ведаю нікога з тых 170 чалавек, якім часова прыпынілі санкцыі, якія б хутка пабеглі за шэнгенамі, каб паехаць у развітыя краіны. Гэта неахайная валтузня ў першую чаргу з боку тых, хто гэта зрабіў”.

Давыдзька заўважае, што не асабліва адсочваў, калі ў яго дачыненні санкцыі накладалі і прыпынялі. Таму раптам ехаць у Еўрасаюз, з-за рашэння Бруселя, не плануе.

А вось папярэднік Давыдзькі Аляксандр Зімоўскі ў каментарыі Еўрарадыё заўважае, што не адмовіўся б “ад кароткага падарожжа на сваім аўто па краінах Еўрасаюза”, але не больш за гэта ― ад увядзення санкцый ён асабліва не пакутуе.

Суддзя Таццяна Чаркас вынесла Аляксандру Атрошчанкову, Аляксандру Маўчанаву і Змітру Новіку абвінаваўчыя прысуды і адправіла за краты на 3-4 гады. Яна апынулася пад санкцыямі з 2011 года. За гэты час суддзя атрымала чарговую кваліфікацыйную катэгорыю. 

Старшыня БТ Давыдзька: Прыпыненне дзеяння санкцый мне не падабаецца

Таццяна Чаркас адказала на тэлефанаванне вясёлым голасам, але, пачуўшы, пра што будзе размова, адмовілася размаўляць і кінула слухаўку.

У кіраўніка мінскай міліцыі Аляксандра Барсукова, як паведамілі Еўрарадыё ў прыёмнай, не знайшлося часу адказаць на кароткае пытанне. У спісе невыязных ён з 2012 года. 

Старшыня БТ Давыдзька: Прыпыненне дзеяння санкцый мне не падабаецца

У прыёмнай адзначаюць, што галоўны сталічны міліцыянер бліжэйшым часам на Захад не збіраецца. І ўвогуле аддае перавагу адпачынку дома.

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік на пытанне, куды паедзе пасля часовай адмены санкцый, адзначае, што ў Еўрасаюз яму трэба выключна са службовай неабходнасцю.

Старшыня БТ Давыдзька: Прыпыненне дзеяння санкцый мне не падабаецца

“Быццам бы я сядзеў і чакаў, калі здымуць санкцыі! Трэба было неяк ехаць на міжнародную канферэнцыю па пытаннях выбараў, а яна праходзіла ў Заходняй Еўропе, і мы не змаглі паехаць, бо былі накладзеныя гэтыя санкцыі. У бліжэйшы час я не планую ехаць у Еўропу, калі толькі не будзе нейкай камандзіроўкі”, ― кажа Лазавік і прызнаецца, што адпачынак у яго заўсёды дома.

На працягу апошніх пяці гадоў "чорны спіс" неаднаразова змяняўся: некаторыя фізічныя асобы і прадпрыемствы з яго выключаліся, іншыя — уносіліся. У выніку апошняга змянення ў жніўні гэтага года ў спісе заставалася 175 чалавек і 14 беларускіх кампаній. Прыпыненне дзеяння санкцый распаўсюдзілася на 171 чалавека, чацвёра — Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў, Уладзімір Навумаў і Зміцер Паўлічэнка — засталіся ў "чорным спісе".

Галоўнае фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі