Старшыня ЦВК спадзяецца, што на выбарах будзе пяць кандыдатаў
Як мінімум. Пра гэта Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв'ю БЕЛТА.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына мяркуе, што на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі можа быць, як мінімум, 5 кандыдатаў. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю БЕЛТА.
Анісім адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, Караткевіч — не
"Мне цяжка сказаць, таму што цяпер заяўляе пра сябе шэраг будучых прэтэндэнтаў, — кажа Ярмошына. — Спадзяюся, што іх будзе хаця б не менш за пяць. У выбаршчыкаў павінен быць выбар, таму што ў выпадку, калі не ажыццяўляецца палітычная барацьба і няма канкурэнцыі на выбарах (тым больш — прэзідэнцкіх), выбаршчыкі адчуваюць пэўнае расчараванне, што адбіваецца на іх яўцы на ўчастках".
Нагадаем, 30 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка 2015 года. Сёння Цэнтравыбаркам пачне рэгістраваць ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў.
“Мы займаемся сваімі справамі”: Як апазіцыя адрэагавала на дату выбараў