Старшыню Гомельскага райвыканкама не могуць знайсці ўжо тыдзень
Старшыню Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцу не могуць знайсці ўжо тыдзень, піша сайт gomel.today. Да пятніцы яго імя было пазначана на сайце ўстановы, але 13 красавіка знікла.
Паведамляецца, што чыноўнік не з'яўляецца на працоўным месцы ўжо з мінулага тыдня.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на пачатку мінулага тыдня сілавікі пачалі праверку старшыні Гомельскага райвыканкама наконт магчымай карупцыі. Ніякіх крымінальных спраў на яго пакуль не пачыналі. Але амаль адразу пасля яе пачатку Сітніца перастаў з'яўляцца на працы і выходзіць на сувязь.