Стаў вядомы прысуд, вынесены лідарцы прафсаюза "Нафтан" Вользе Брыцікавай

Вольга Брыцікава ў жніўні 2020-га / Кадр з відэа

Вольга Брыцікава ў жніўні 2020-га / Кадр з відэа

Стаў вядомы прысуд, вынесены лідарцы прафсаюза "Нафтан" Вользе Брыцікавай. Палітзняволеная асуджаная на тры гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Вясна".

Справу ў закрытым рэжыме з сакавіка разглядаў Віцебскі абласны суд (суддзя — Галіна Бондал). Брыцікаву абвінавацілі ў "распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы". Прысуд быў вынесены 8 красавіка, а 11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суда (пад старшынством суддзі Уладзіміра Чаравача) разгледзела апеляцыйную скаргу і пакінула яе без задавальнення.

Вольга Брыцікава працавала на "Нафтане" начальнікам аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў. У жніўні 2020 года яна стала актыўнай удзельніцай пратэстаў на прадпрыемстве. Калі ў той час праходзіў сход працоўных з удзелам кіраўніка Камітэта дзяржаўнага кантроля Івана Тэртэля (цяпер ён старшыня КДБ), якраз Брыцікава агучыла патрабаванні да ўладаў (на відэа). У канцы 2020-га яе звольнілі, а ў 2021 годзе яна стала кіраўніцай незалежнага прафсаюза на "Нафтане" (незалежныя прафсаюзы ў РБ ужо знішчаныя).

Вольгу Брыцікаву неаднаразова затрымлівалі за выказванні супраць вайны і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". У 2022 годзе яна правяла ў зняволенні 105 сутак (з іх 75 — запар). У жніўні 2023 года Брыцікаву затрымалі зноў, на гэты раз распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі