Студэнта пакаралі двума гадамі калоніі і штрафам за каментар па справе Зэльцэра

Уладзімір Запольскіх / “Вясна”
Уладзімір Запольскіх / “Вясна”

Студэнта юрыдычнага факультэта БДУ Уладзіміра Запольскіх пакарлі двума гадамі калоніі і штрафам 6400 рублёў па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 22-гадовы хлопец быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

Суддзя Святлана Бандарэнка вырашыла, што Уладзімір нібыта вінаваты ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК), арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі