Студэнтка з Віцебска — “Каралева Вясна Беларусі” (фота, відэа)
Студэнтка з Віцебска — “Каралева вясна Беларусі”. Тытул заваявала Сняжана Міхейцава, якая вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, інфармуе БЕЛТА.
Званне “Першая віцэ-каралева вясна” — у студэнткі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Алены Енка. “Другой віцэ-каралевай” стала Крысціна Нікіфарава, студэнтка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Агулам за перамогу змагаліся 15 дзяўчат, якія прадстаўлялі розныя ВНУ нашай краіны. Яны выконвалі розныя конкурсныя заданні, журы ацэньвала іх камунікабельнасць, веды, пачуццё гумару, грацыю, артыстычнае майстэрства, знешнія дадзеныя.
Пераможцы прадставяць Беларусь у фінале міжнароднага конкурса “Каралева вясна”, які сёлета пройдзе ў Стаўрапалі, паведамляе тэлеканал АНТ.
Фота: БЕЛТА