Студзень 2020-га стаў самым цёплым у Беларусі за ўсю гісторыю назіранняў
Студзень 2020 года стаў у Беларусі самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Белгідрамеце.
Па словах метэаролагаў, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені па краіне склала 1,1 градуса цяпла. Гэта на 5,5 градуса вышэй за кліматычную норму.
Найбольшыя адхіленні тэмпературы паветра ў бок цяпла былі зафіксаваныя ў Віцебскай вобласці, найменшыя — у Брэсцкай. Самай цёплай была трэцяя дэкада месяца: сярэдняя тэмпература паветра на 6 градусаў перавышала норму.
За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 36,8 мм ападкаў — гэта 92% кліматычнай нормы. Найбольшая іх колькасць выпала ў Віцебскай вобласці (91% кліматычнай нормы), найменшая — на Брэстчыне (72%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.