Стваральнік канала "Трэці Рэгіён Беларусь" затрыманы пры вяртанні на радзіму
Сілавікі затрымалі стваральніка YouTube-канала "Трэці Рэгіён Беларусь" гамельчука Алега Канавалава.
У 2020 годзе ён пераехаў ва Украіну. На навагоднія святы Канавалаў вярнуўся ў Беларусь, і тут яго затрымалі.
Прэс-служба МУС заявіла, што Канавалаў дэаноніў у інтэрнэце сілавікоў, каментаваў "справу Зельцэра" і "прапагандаваў узброены супраціў". Дарэчы, у канала "Трэці Рэгіён Беларусь" па 20 праглядаў на відэа і менш за 400 падпісчыкаў.
Паводле папярэдніх звестак праваабаронцаў, на гамельчука пачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.