Адкрыццё ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі знаходзіцца на тэхнічнай стадыі

Адкрыццё ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі знаходзіцца на тэхнічнай стадыі

Стварэнне ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі знаходзіцца на тэхнічнай стадыі, чакаецца падпісанне кантракту. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавёў пасол Украіны і нашай краіне Ігар Кізім. Паводле яго слоў, ёсць палітычная воля кіраўніцтва Беларусі і Украіны, каб тэлеканал быў.

“Я спадзяюся, што палітычная воля, абазначаная лідарамі, будзе рэалізаваная. Гэта будзе на карысць усіх, калі ўкраінскі тэлеканал будзе тут. Будзе здорава, калі беларусы будуць больш ведаць пра Украіну”, — сказаў Кізім.

Як паведамляла Еўрарадыё, пытанне стварэння сумеснага тэлеканала паўстала некалькі гадоў таму і дагэтуль праект не рэалізаваны. У 2014 годзе Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся, што ў нашай краіне з пачатку 2015-га будзе вяшчаць Першы нацыянальны тэлеканал Украіны. Аднак гэтага не адбылося. Пасля гаворка ішла пра сумесны беларуска-ўкраінскі тэлеканал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі