Суд над фрылансерам "Свабоды" Андрэем Кузнечыкам пачнецца 8 чэрвеня
Судовы працэс над фрылансерам Радыё "Свабода" Андрэем Кузнечыкам пачнецца 8 чэрвеня.
Справу будуць разглядаць у Магілёўскім абласным судзе. Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме.
Кузнечыка затрымалі ў снежні 2021 года ў Мінску. Пад вартай ён знаходзіцца ўжо паўгода, але дагэтуль невядома, у чым канкрэтна яго вінавацяць. Перад судом яго чамусьці перавезлі з Мінска ў Магілёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.