Суд над журналістам-палітвязнем Анджэем Пачобутам зноў перанеслі

Анджэй Пачобут / РАР
Анджэй Пачобут / РАР

Судовы працэс над журналістам Анджэем Пачобутам чарговы раз перанеслі — цяпер на 16 студзеня, паведамляе БАЖ.

Гэта ўжо другі перанос працэсу. Спярша яго прызначалі на 28 лістапада, але потым адклалі на няпэўны час. Пазней суд перанеслі на 9 студзеня, але і гэтую дату вырашылі змяніць.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года. За кратамі ён правёў ужо амаль два гады. 

Пачобута затрымалі разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Большасць з затрыманых пагадзілася з'ехаць з Беларусі ў абмен на свабоду. У краіне застаўся толькі ён і старшыня неафіцыйнага Саюзу палякаў Анжаліка Борыс, якую перавялі пад хатні арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі