Суд па справе Tut.bу прыпынілі да 26 кастрычніка
Суд па справе Tut.bу прыпынілі да 26 кастрычніка. Парталам была пададзена ў судовую калегію па эканамічных справах Вярхоўнага суда заява аб прызнанні несапраўднымі трох з чатырох папярэджанняў Мінінфармацыі. Разгляд яе прызначаны якраз на 26-е. І калі папярэджанні будуць прызнаныя несапраўднымі, у Мінінфарма знікнуць падставы для падачы іску ў суд.
Як вядома, 8 кастрычніка Эканамічны суд пачаў разглядаць іск Мінінфарма аб пазбаўленні TUT.by статусу СМІ. Чыноўнікі яго прыпынілі да 30 снежня 2020-га. Цяпер Эканамічны суд будзе чакаць, калі больш высокая інстанцыя — Вярхоўны суд — прыме рашэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.