Суд пакараў забойцу інспектара прыродааховы пажыццёвым зняволеннем

Суд пакараў забойцу інспектара прыродааховы пажыццёвым зняволеннем

Віцебскі абласны суд прызнаў Дзмітрыя Голубева вінаватым у жорсткім забойстве інспектара Аршанскай міжраённай прыродааховы і пакараў яго пажыццёвым зняволеннем.

Забойстве старэйшага дзяржаўнага інспектара Генадзя Раўкова адбылося падчас рэйду 11 красавіка 2015 года. Інспектар выявіў паблізу вёскі Петрашы мужчыну з паляўнічай стрэльбай. А той не падпарадкаваўся законнаму патрабаванню паказаць дакументы, і замест гэтага стрэліў у інспектара ва ўпор.

У загінулага засталіся жонка, састарэлая маці, дзве дачкі, за два месяцы да смерці ён стаў дзядулем. Па факце забойства пракуратура настойвала на пажыццёвым зняволенні.

Таксама мужчыну прад’яўленае абвінавачванне ў незаконным набыцці, перавозцы і захоўванні боепрыпасаў, выяўленых падчас следства, за што судом яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на 3 гады.

А па агульным выніку 55-гадовы Дзмітры Голубеў пакараны пажыццёвым зняволеннем з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму.

Таксама з яго спагнана 300 млн рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды ўдаве загінуўшага, паведамляе БЕЛТА.

З улікам пазіцыі абароны кропку ў гэтай справе хутчэй за ўсё паставіць Вярхоўны суд, пасля разгляду касацыйнай скаргі, якую хутчэй за ўсё падасць бок абароны.

Фота: vkurier.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі