Суд прыпыніў працу мінскай прыватнай гімназіі "Грын Хіл"

У верасні ў "Стэмбрыджы" было свята / https://www.facebook.com/stembridge.by/
У верасні ў "Стэмбрыджы" было свята / https://www.facebook.com/stembridge.by/

13 кастрычніка эканамічны суд Мінска прыпыніў працу мінскай прыватнай гімназіі "Грын Хіл", паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда. Гэтага патрабаваў Першамайскі раённы аддзел сталічнага гарупраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Таксама МНС (Савецкі раённы аддзел сталічнага ўпраўлення) прасіла суд прыпыніць працу яшчэ адной прыватнай школы — "Стэмбрыдж". Але суд не стаў разглядаць заяву, бо школа самастойна вырашыла спыніць дзейнасць і пакінуць памяшканне.

Эканамічны суд Мінска збіраўся разгледзець іскі аб прыпыненні працы чатырох прыватных навучальных устаноў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі