Суд за фэйк ― ці могуць караць за пікет, зафіксаваны фоташопам?
1 чэрвеня на грамадскага актывіста Пятра Маркелава ў Маскоўскім РУУС Мінска складаюць пратакол за “парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў”. Доказам здзяйснення правапарушэння для міліцыянераў стаў знойдзены ў інтэрнэце “фотаздымак”, на якім Пётр Маркелаў “стаіць” ля будынку МУС з плакатам “Заблакуйце 86.57.250.202”. А гэта, не больш не менш, лічбы якія абазначаюць IP-адрас сайта Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь!
Хлопец тры дні праводзіць у СІЗА, а ў панядзелак 4 чэрвеня яго адвозяць на суд. Дзе высвятляецца, што фотаздымак ― фэйк, Пётр Маркелаў не праводзіў ніякіх пікетаў каля будынку МУС.
Ці можа міліцыя заводзіць адміністрацыйную справу на падставе фотаздымка, нават не праверыўшы яго праўдзівасць? Як сябе паводзіць у такой сітуацыі? Ці правільна зрабіла суддзя, што накіравала “фэйкавую справу” Маркелава “на дапрацоўку”?
На гэтыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі грамадскі актывіст Пётр Маркелаў і юрыст Павел Сапелка.