Супраць блогера Эдуарда Пальчыса пачалі крымінальную справу
У аўторак, 27 кастрычніка, блогера Эдуарда Пальчыса мусілі вызваліць пасля 30 сутак арышту. Але з ізалятара на Акрэсціна ён так і не выйшаў. “Супраць яго пачалі крымінальную справу”, — паведамляе крыніца Еўрарадыё.
З 27 верасня блогер знаходзіўся ў ЦІП. Два тыдні родныя не ведалі, што з ім, да яго не пускалі адваката.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.