Супраць маці палітвязня Аляксандра Францкевіча распачалі крымінальную справу
Таццяна Францкевіч
Супраць маці палітвязня Аляксандра Францкевіча распачалі крымінальную справу. Таццяну Францкевіч затрымалі каля калоніі ў Ваўкавыску, калі яна несла перадачу сыну. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні", піша @novychas.
Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы "Рэвалюцыйнага дзеяння", за кратамі знаходзіцца са жніўня 2020-га. У верасні 2022-га асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму (спачатку былі 17 гадоў, пасля Вярхоўны суд у парадку апеляцыі трохі скараціў тэрмін). Яго прызналі вінаватым у "арганізацыі масавых беспарадкаў", "закліках да санкцый", "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" і г. д. Францкевіч некалькі месяцаў правёў у ШІЗА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.