Супраць Вячоркі і Латушкі спецслужбы плануюць правакацыю ў Вільні — BYPOL

Вячорка і Латушка

Вячорка і Латушка / BYPOL

Супраць дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі і кіраўніка Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Паўла Латушкі рыхтуецца правакацыя ў Вільні. Пра гэта паведаміла аб'яднанне былых сілавікоў BYPOL.

Паводле іх інфармацыі, сумесная аперацыя спецслужбаў Беларусі і Расіі звязана з правядзеннем канферэнцыі "Новая Беларусь":

"Нашы нямецкія калегі папярэджваюць, што ў адносінах да двух удзельнікаў канферэнцыі Новая Беларусь спецслужбы Расіі і Беларусі плануюць правакацыю. І гэта дакладна не паведамленне аб ілжывым мініраванні будынка канферэнцыі".

Трэцяя канферэнцыя "Новая Беларусь" праходзіць у Вільні 3-4 жніўня. Прадстаўнікі грамадзянскіх ініцыятываў, палітычных структур і экспертнай супольнасці абмяркуюць, як змяніць сітуацыю ў Беларусі.

Падчас і першай, і другой канферэнцыі паступалі паведамленні аб мініраванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі