Супрацоўніка віцебскага меда звальняюць за прагулы — ён быў у ІЧУ за БЧБ-шторы

Фіранкі на лоджыі (фота носіць ілюстрацыйны характар) / з архіву Еўрарадыё​
Фіранкі на лоджыі (фота носіць ілюстрацыйны характар) / з архіву Еўрарадыё​

Асістэнта кафедры агульнай і артапедычнай стаматалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандра Маісеева звальняюць за прагулы. Так яму патлумачылі ў ВНУ.

Ён з гэтым рашэннем не згодны. Медык сапраўды адсутнічаў некалькі дзён на працы, таму што знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Яго затрымалі за БЧБ-шторы. Яны віселі ў жыхара Віцебска ўжо каля месяца.

"Міліцыя вырашыла, што гэта нацыянальны сцяг. Раніцай 20 студзеня я прыйшоў па позве ў Кастрычніцкі РАУС",расказаў Аляксандр Маісееў парталу TUT.BY.

Да суда яго затрымалі. Пры гэтым Маісееў паспеў папярэдзіць калег, што яго забіраюць у ІЧУ.

Суд адбыўся 22 студзеня. Яго прызналі вінаватым у незаконным пікетаванні і аштрафавалі на 232 рублі. Медык з рашэннем не пагадзіўся і абскардзіў яго. Дата новага разгляду справы пакуль не прызначаная.

Тым часам у ВНУ ад яго запатрабавалі тлумачальную, а потым азнаёмілі з загадам аб звальненні — з 5 лютага.

"Лічу, што са мной абышліся незаконна. У сваім доме я магу павесіць шторы любой афарбоўкі і формы. Працадаўца лічыць, што, знаходзячыся ў ІЧУ, я прагульваў працу. Я ж выконваў патрабаванне органа, які вядзе адміністрацыйны працэс", — разважае Аляксандр Маісееў.

Адзначым, што ў Беларусі атрымаць адміністрацыйнае пакаранне можна не толькі за "няправільныя шторы", але і за знаходжанне ў грамадскім месцы з пасцілой бел-чырвона-белага колеру, а таксама за "пратэсныя", паводле версіі праваахоўных органаў, штаны.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі