Сурвіла: Я спачуваю затрыманым, але не варта з-за гэтага зрываць святкаванне

Сурвіла: Я спачуваю затрыманым, але не варта з-за гэтага зрываць святкаванне

Затрыманні палітыкаў і актывістаў, якія заклікалі людзей 25 сакавіка на не ўхваленае ўладамі вулічнае шэсце, не павінна стаць прычынай адмены мітынгу і канцэрту ля Опернага тэатра. Такое меркаванне ў эксклюзіўным інтэрв’ю Еўрарадыё выказала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Івонка Сурвіла: “Я вельмі спачуваю спадару Някляеву, Сіўчыку, Вінярскаму, што іх арыштавалі. Вельмі шкадую, што гэта здарылася. Але я была б вельмі супраць таго, каб зрываць святкаванне з гэтай нагоды. Я хачу, каб наш народ адзначыў свята абсалютна прыстойна і прыгожа. І дзеля гэтага, магчыма, трэба пацярпець гэтыя ахвяры. Перадаю ім прывітанне, вельмі іх люблю, вельмі цудоўныя людзі. Вельмі шкадую, што яны не будуць у гэты дзень на волі”.

Нагадаем, улады дазволілі святкаванне 25 сакавіка стагоддзя БНР на пляцоўцы ля Опернага тэатра ― там пройдзе вялікі мітынг і канцэрт. Тым часам частка палітыкаў на чале з Міколам Статкевічам і Уладзімірам Някляевым заклікалі людзей на шэсце, дазвол на правядзенне якога ўлады не далі. 21 сакавіка былі затрыманыя Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі. Раніцай 23 сакавіка быў затрыманы Яўген Афнагель.

Вялікае інтэрв’ю з Івонкай Сурвілай чытайце на нашым сайце неўзабаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі