Сусветная федэрацыя кёрлінгу падоўжыла бан для Беларусі
Кёрлінг / pixabay
Сусветная федэрацыя кёрлінгу падоўжыла забарону на ўдзел у сваіх мерапрыемствах для Беларусі і Расіі да канца сезона 2022–2023 гадоў, піша выданне Sportsnet.
Абедзве краіны былі выключаныя з усіх спаборніцтваў пад эгідай федэрацыі неўзабаве пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Першапачаткова забарона уводзілася да канца 2022 года, аднак яе вырашана было падоўжыць.
Чэмпіянат свету па кёрлінгу пройдзе ў красавіку 2023 года ў Канадзе. Расія была срэбным прызёрам чэмпіянату свету па кёрлінгу сярод жанчын 2021 года і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па кёрлінгу 2018 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.