Сусветны банк пагоршыў прагноз па сітуацыі ў эканоміцы Беларусі ў 2023 годзе

Аляксандр Лукашэнка і яго залежнасць ад расійскай падтрымкі / Карыкатура dw.com
Аляксандр Лукашэнка і яго залежнасць ад расійскай падтрымкі / Карыкатура dw.com

Сусветны банк пагоршыў прагноз па сітуацыі ў эканоміцы Беларусі ў 2023 годзе. Мяркуецца, што яна страціць 2,3%. Раней прагназаваўся рост ВУП на 1,5%.

У той жа час спецыялісты Сусветнага банка прагназуюць рост беларускай эканомікі ў 2024-м — на 2,5%. Раней яны называлі меншую лічбу — 1,6%.

Сусветны банк перагледзеў і ранейшы прагноз на 2022 год. Меркавалася, што падзенне ВУП Беларусі складзе каля 6,5%, цяпер жа яго ацанілі на 6,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі