Светлагорца паўтары гадзіны ўгаворвалі не скакаць з трубы каля ЦЭЦ

Светлагорца паўтары гадзіны ўгаворвалі не скакаць з трубы каля ЦЭЦ

Зранку 9 снежня супрацоўнікі Светлагорскай ЦЭЦ заўважылі, што па трубах цеплатрасы над зямлёй гуляе малады чалавек, паведамляе ranak.me

Юнак не рэагаваў на прапановы злезці. Супрацоўнікі ЦЭЦ выклікалі міліцыю і ратавальнікаў з аўталесвіцай.

Калі да хлопца паспрабавалі наблізіцца, ён стаў пагражаць, што саскочыць уніз з вышыні 8 метраў. Пасля гэтага міліцыянты пачалі перамовы з ім. Больш за паўтары гадзіны яны ўгаворвалі мужчыну адумацца. Адзін з міліцыянтаў змог падняцца наверх. Пасля доўгай размовы хлопец спусціўся наніз.

Відавочцы паведамілі, што юнак быў у неадэкватным стане, але спіртным ад яго не пахла. Хлопца забрала "хуткая дапамога". Паводле некаторых звестак, яго павезлі ў Гомель у аддзяленне псіхіятрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі