Святлана Ціханоўская абвясціла падрыхтоўку да Дня Волі

Святлана Ціханоўская абвясціла падрыхтоўку да Дня Волі

Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў рыхтавацца да Дня Волі — 25 Сакавіка. 

Па яе словах, за апошнія месяцы Лукашэнка давёў Беларусь да крызісу і стаў галоўнай пагрозай для незалежнасці краіны. "Мы ж бачым: ён спрабуе прадаць Беларусь па частках у абмен на крэдыты і падтрымку, каб утрымацца яшчэ некалькі месяцаў", — канстатуе Ціханоўская.

Яна прапанавала ўсім беларусам пачаць падрыхтоўку да Дня Волі: "І я заклікаю ўсіх беларусаў рыхтавацца да гэтага дня ўжо зараз: мабілізаваць пратэстны дух, выбудоўваць бяспечныя супольнасці, планаваць вяртанне на вуліцы ўласных гарадоў. Бо адзіная сіла, здольная спыніць распродаж краіны, — гэта народ Беларусі".

Па словах Ціханоўскай, да 25 чакавіка неабходна аб'яднаць намаганні і заявіць: "Мы разам супраць крызісу і за новую Беларусь".

Дзень Волі адзначаецца 25 сакавіка. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі