Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам

Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам

Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, паведамляе яе прэс-служба.

Яны абмеркавалі міжнародную рэакцыю на дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Па словах Ціханоўскай, сітуацыя з правамі чалавека ў беларусі пагаршаецца, рэпрэсіі ўзмацняюцца. Яна зазначыла, што Лукашэнка страціў самастойнасць і гатовы вярнуць у краіну ядзерную зброю. Рэжым, на яе думку, пачынае гандляваць беларускім суверэнітэтам. 

Ціханоўская мяркуе, што Беларусь павінна быць у цэнтры міжнароднай увагі, бо яна мае вырашальнае значэнне для бяспекі ў Еўропе.

Таксама сёння Ціханоўская правяла сустрэчы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША па пытаннях клімату Джонам Кэры, канцлерам Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам, прэзідэнтам Чарнагорыі Міла Джуканавічам і кіраўніцай МВФ Крысталінай Георгіевай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі