Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Гданьску з Лехам Валенсам

Святлана Ціханоўская і Лех Валенса / https://twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская і Лех Валенса / https://twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Гданьску з Лехам Валенсам. "Важная сустрэча, піша былы лідар польскай "Салідарнасці". — ...Размова пра Беларусь, Польшчу, Еўропу і свет. Вайну і мір. Пра будучыню, якая чакае нас наперадзе".

Ціханоўская піша ў Twitter, што Валенса "павіншаваў Алеся Бяляцкага і ўсіх беларусаў з Нобелеўскай прэміяй міру". "Ён сказаў, што ў свой час гэтая ўзнагарода дала велізарны штуршок польскай "Салідарнасці", — працягвае расказваць пра сустрэчу Святлана Ціханоўская. — Прэзідэнт Валенса пераканаў мяне, што мы пераможам. Я не магу не пагадзіцца".

Лех Валенса стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру ў 1983 годзе.

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Гданьску з Лехам Валенсам
https://www.facebook.com/lechwalesa
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Гданьску з Лехам Валенсам
https://twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Гданьску з Лехам Валенсам
https://twitter.com/Tsihanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі