Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня памінання продкаў
Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў у Дзень памінання продкаў успомніць не толькі пра памерлых блізкіх, але і пра тых, хто загінуў у барацьбе за свабоду Беларусі.
"Бо беларусы — гэта вялікая сям'я. Таму сёння давайце разам успомнім нашых беларускіх герояў. Тых, хто загінуў падчас пратэстаў. Тых, хто загінуў у зняволенні. Тых, хто загінуў на вайне, змагаючыся за свабоду Украіны і Беларусі", — заявіла яна ў звароце з нагоды свята Дзяды. Лідарка беларускіх дэмсілаў нагадала, што Дзяды — важны дзень для беларусаў яшчэ са старажытных часоў. У гэты дзень прынята наведваць магілы родных і ўспамінаць Тых, хто "больш не з намі".
Людзі, якія пацярпелі за свабоду краіны, таксама вартыя памяці. "Успаміны пра іх жывуць у нашых сэрцах, у маім сэрцы. А іх смеласць і годнасць натхняюць працягваць змагацца за лепшую будучыню, пра якую мы ўсе марым", — адзначыла Святлана Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.