Сям'я мінчан трапіла ў рэанімацыю пасля атручання грыбамі
Бледная паганка / pro-dachnikov.com
Сям'я мінчан трапіла ў рэанімацыю пасля атручання грыбамі, расказалі ў прэс-службе Следчага камітэта. Следчыя цяпер праводзяць праверку.
Галава сямейства сабраў грыбы ў лесапарку ў мікрараёне Сухарава, вырашыў, што гэта зелянушкі. У выніку прынёс дадому цэлы пакет. Жонка прыгатавала грыбы на вячэру. Елі і дарослыя, і двое дзяцей.
"На наступны дзень усе адчулі недамаганне і звярнуліся па дапамогу да медыкаў", — расказалі ў СК. Цяпер усе чацвёра знаходзяцца ў рэанімацыі.
Ужо ўстаноўлена, што сабраныя грыбы, якія мінчане з'елі на вячэру, былі бледнымі паганкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.