Сяргей Чалы: Рызыка вайны Расіі і Украіны памяншаецца

Сяргей Чалы / Еўрарадыё
Сяргей Чалы / Еўрарадыё

Рызыка вайны Расіі і Украіны памяншаецца. Пра гэта ў сваім стрыме на youtube-канале "Чалы LIVE" заявіў незалежны аналітык Сяргей Чалы:

"Вось гэтая спроба знайсці спосаб захаваць твар і сысці, падціснуўшы хвост, але так, каб гэтага ніхто не заўважыў і думалі, што хвост высока ўзняты, гэта зараз галоўнае, што спрабуе рабіць расійскі бок дзякуючы таму, як гэты ўвесь блеф быў успрыняты на Захадзе. Асабліва добра відаць, як памяняліся патрабаванні, і як паступова адбываецца зніжэнне планкі. Як кажуць, справіўся, таму што намаляваў вакол стралы мішэнь. Прыкладна гэта зараз спрабуюць зрабіць і задурыць нам галаву, каб мы забыліся, якімі былі першапачатковыя патрабаванні".

У той жа час Чалы лічыць, што сітуацыя вакол расійска-ўкраінскага канфрлікту нагадвае тую, што была перад Першай сусветнай вайной, калі яе ніхто не хацеў, але ўсе былі да яе гатовы. І любая правакацыя можа пакласці пачатак гарачаму сутыкненню.

У пятніцу 28 студзеня кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія не хоча вайны, але не дазволіць ігнараваць свае інтарэсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі